current location : Lyricf.com
/
Songs
/
Звёзды не ездят в метро [Zvezdy ne ezdyat v metro] [Belarusian translation]
Звёзды не ездят в метро [Zvezdy ne ezdyat v metro] [Belarusian translation]
turnover time:2024-12-24 12:20:16
Звёзды не ездят в метро [Zvezdy ne ezdyat v metro] [Belarusian translation]

Шэры сьвітанак, шэры прасьпект

Ноччу была навальніца

Мокры асфальт,

Горад празябнуў са сну.

У шэрым натоўпе, сама па сабе,

Амаль заплюшчыўшы вочы,

Зноўку ў метро сьпяшаецца яна...

Цесны пярон, сіні вагон

Жоўтае падземнае сьвятло,

Чорны тунель,

Поезд ляціць у цемру.

У сумцы на дне складзены ў два разы

Змяты запаветны квіток.

Заўтра яна ідзе на канцэрт

Да яго...

Нітачка дзён усё не сканчаецца,

Мы - пацеркі на ёй,

Мы б'емся як рыбы ў шкло.

Сустрэцца зь ім не атрымліваецца,

Зоркі не езьдзяць у метро.

Ноч, цішыня,

Лопне струна,

Як нацягнуты нерв.

Ён дома адзін

І зноў ноч без сну.

Ён усіх паслаў, ён так стаміўся

Ад гэтых нафарбаванных падлюг.

Ён помніць, што недзе ў метро - яна.

Нітачка дзён усё не сканчаецца,

Мы - пацеркі на ёй,

Мы б'емся як рыбы ў шкло.

Сустрэцца зь ім не атрымліваецца,

Зоркі не езьдзяць у метро.

Comments
Welcome to Lyricf comments! Please keep conversations courteous and on-topic. To fosterproductive and respectful conversations, you may see comments from our Community Managers.
Sign up to post
Sort by
Show More Comments
Mashina vremeni
  • country:Russia
  • Languages:Russian, English
  • Genre:Rock
  • Official site:http://www.mashina.ru/
  • Wiki:http://en.wikipedia.org/wiki/Mashina_Vremeni
Mashina vremeni
Latest update
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved