Ты пачынаеш мой дзень на світанку (світанні)
Нястрыманым летнім дажджом.
Ты -- апельсінавы сок да сняданку,
На фота з іскрыстым плашчом.
Ты залятаеш ў акно па абеду
З ветрам, што кліча вясну
Новую, зноў...
Цёмна(-е) валоссе ў кафэ незнаёмкі --
Пад вечар вітанне тваё (Твой нібы вячэрні прывет).
Фраза ў кіно на апошняй хвіліне
Дае нечаканы мне след (След неспадзява́ны дае).
I не пакінула вольнага месца
Ты у маім у жыцці..,
Твая... зброя...
Дзесь там у акіяне падзей,
Дзесь там на вышыні маіх мрой,
Дзесь там, там, дзе пануе любоў --
Я адчуваю, як сэрца спявае,
Як поруч з табою
Жыццё пачынаецца зноў...
Пачынаецца зноў...
Там дзесь па ра́дыё ро́дныя сло́вы,
Блізкія сло́вы гучаць.*
А тут ад падобнага смеху здалёку
Кругам ідзе галава.
I кожны міг… нібы я прымячаю,
Як доляй даецца мне знак
Зно-оў, і зно-оў...
Дзесь там -- у акіяне падзей,
Дзесь там -- на вышыні маіх мрой,
Дзесь там, там -- дзе пануе любоў…
Я адчуваю, як сэрца спявае,
Як поруч з табой
Жыццё пачынаецца зноў...
...
Дзесь там, у акіяне падзей..,
Дзесь там, на вышыні маіх мрой..,
Дзесь там, там -- дзе пануе любоў…
Я адчуваю, як сэрца спявае,
Ты поруч са мно-ой…
Дзесь там -- у акіяне падзей,
Дзесь там -- на вышыні маіх мрой,
Дзе-э-эсь там.., там, дзе пануе любоў…
Я адчуваю, як сэрца спявае,
Як поруч з табой --
Жыццё пачынаецца зноў...