Мінулы дзень...
Перашкоды зніклі, нібы ноччу цень.
А цяпер праблемаў каніцель.
Вярніце мне мінулы дзень...
Раптам ураз...
Стаў не тым, ужо ні ў чым не ас.
І журба ўзяла пад свой абцас.
Мінулы дзень знік раптам ураз...
Чаму
Яна сышла, не папярэдзіла мяне,
Што кажу
Штось не так. О, дзе ж мой мінулы дзень.
Мінулы дзень...
Мы ў кахання пацэлілі мішэнь.
А цяпер хаваюся ад людзей.
Вярніце мне мінулы дзень...
Чаму
Яна сышла, не папярэдзіла мяне,
Што кажу
Штось не так. О, дзе ж мой мінулы дзень
Мінулы дзень...
Мы ў кахання пацэлілі мішэнь.
А цяпер хаваюся ад людзей.
Вярніце мне мінулы дзень...