Восень, апошняе лісце збросіць .
Будзе, не будзе як планавалі ,
Не будзе так, як чакалі людзі.
Неба стане колеру малака ,
У пакоі засталася адна вера.
Хутка дзверы адчыніць, зіма
Схавае ўсё пад снегам.
Бачыш , як людзі шукаюць праўду ,
Як людзі губляюць твары , бачыш .
Мабыць , не варта ўсё гэта шчасце,
Не варта ўсё гэта часу , мабыць ...
Неба стане колеру малака ,
У пакоі засталася адна вера.
Хутка дзверы адчыніць , зіма
Ці будзе ўсё , як трэба?