1.
- Я заўважыла аднойчы,
Як зімой кусты бэзу
Расцвілі, як быццам у мае -
Ты мне верыш альбо не?
Верыш мне альбо не?
- Я табе, безумоўна, веру,
Хіба могуць быць сумнення?
Я і сам усё гэта бачыў -
Гэта наш з табой сакрэт,
Наш з табою сакрэт!
2.
- А нядаўна я бачыла,
Як месяц у хваёвых галінках
Заблудзіўся і заснуў!
Ты мне верыш альбо не?
Верыш мне альбо не?
- Я табе, безумоўна, веру.
Я і сам усё гэта бачыў
З акенца ў мінулы вечар.
Гэта наш з табой сакрэт,
Наш з табою сакрэт!
3.
А ў час зарапада
Я бачыла, як у небе
Дзве зоркі ляцелі побач -
Ты мне верыш альбо не?
Верыш мне альбо не?
- Я табе, безумоўна, веру -
Хіба могуць быць сумнення.
Я і сам усё гэта бачыў.
Гэта наш з табой сакрэт,
Наш з табою сакрэт!