Кáпаў воск на пальцы -- белым,
Блыталіс- думкі, гадзіны ледзь йшлі.
Кáпаў воск, і я глядзела --
Як «выцякаюць» апошнія сны...
Ніткай дажджу i кроплямi цьмы --
Растала зусiм, -- і пах салодкі зімы --
Па шчоках сцякаў, амаль ў цішыні…
Калі ўсё прайшло, ён адзін --
заставаўся ўва мне!
Так доўга, так ціха,
Так ціха.
Там,
За белай сцяной,
Не пры́йдзе ніхто,
Там цемра чаргой!..
Не хлынуць дажджы,
Ня выпадзе снег,
Мяне кінуўшы
Ў маёй цішы́ дзесь.
Мне закрыюць белым плечы,
І пакрывалам люстры ўсе.
Тонкі шоўк, i краскi-кветкі,
Слоў самых добрых столькi-- мне...
Cловы… – не больш.., і нават не мне,
А я -- амаль не жывой, як цiша ўва мне.
І холадна так, на пальцах -- раса,
І толькі i чую, як ноч
дасцi погляд вачам!
Так доўга, так ціха,
Так ціха...
Там -- за белай сцяной --
Не пры́йдзе ніхто, там цемра iдзе!..
Не лìнуць дажджы, не выпадзе снег,
Мяне кінуўшы ў маёй цішы́ дзесь.
Затрымаць ў сваіх -- твае далоні,
Легчы, заснуць і спаць спакойна.
Дажджом па дахах струмнем..,
Ветрам выць -- і ты пачуеш...
Там --
За белай сцяной --
Не пры́йдзе ніхто,
Там цёмна даўно!..
Не ўдараць дажджы,
Не выпадзе снег..,
Мяне кінуўшы
Ў маёй цішы́ дзесь.