current location : Lyricf.com
/
Songs
/
Tęcza [Belarusian translation]
Tęcza [Belarusian translation]
turnover time:2024-10-08 02:48:45
Tęcza [Belarusian translation]

Пры ўмераным ветры

Калі сонца кранае нашы цела

Думкі празрысты, як паветра

І трохі павольней мінае час

Вяртаюся добра знаёмай дарогай

Хоць не да тых самых мясьцін

Бо ўсё мае змены

Таму шта яшчэ "panta rhei"

Дзеcьці на старых фотаздымках шукаем сябе ізноў

Але лёсу шляхі нас сюды прывялі

Не ўсё была, як планавалі, я ведаю

І мару пра будучыню ў сне

Рана ці позна гэта ўсё вернецца

Тое, што так раптоўна выпала з нашых рук

Здаволіцца смага пасля вялікай засухі

Упадзе на зямлю, а яна дасць ураджай

Рана ці позна, лёс да нас павернецца

Аднавім раўнавагу атрыманых страт

Як вясёлка чароўная пасьля навальніцы

Наш чорна-белы размалёўвае сьвет

Міліёнамі фарб.

У чорнай парывістай буры

Якая ў сярэдзіне шляху нас напаткала

Няўдалым сцэнарам

Як дажджом, які ліецца ў твар

Туман засланяе гарызонт

На першай лініі фронту мы

Ў стомленных надзеях ірвуцца швы

Але ў канцы, як знак для страчаных сэрцаў

Зазіхаціць найпрыгажэйшая вясёлка.

Рана ці позна гэта ўсё вернецца

Тое, што так раптоўна выпала з нашых рук

Задаволіцца смага пасля вялікай засухі

Упадзе на зямлю, а яна дасць ураджай

Рана ці позна, лёс да нас павернецца

Адновім раўнавагу атрыманых страт

Як вясёлка чароўная пасьля навальніцы

Наш чорна-белы размалёўвае сьвет

Міліёнамі фарб.

Comments
Welcome to Lyricf comments! Please keep conversations courteous and on-topic. To fosterproductive and respectful conversations, you may see comments from our Community Managers.
Sign up to post
Sort by