Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна нам ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны,
Вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам.
Аб ёй мне баюць казкi-сны,
Вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладбiшчы.
Жыве з ёй дум маiх сям’я
I снiць з ёй сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
ўсяго старонкай роднаю.