Захісталася ў бок і ўпала ўніз
Прытуліўшыся цёмным сэрцам да цяней
Заўтра граць буду не я, няма таленту
Труакар і паўсонная да людзей
Заспявалі Серафімы й я не сплю
Павыходзілі з сонечных спляценьняў
До-мажорамі псавалі маю песьню
Вось з вясны ніхто й не бачыў мой цень
Завязала вочы, і не чую, і крычу
Злюбіся са мною, злюбіся са мною
Закруцісь са мною й я з табою закручу
Памірай са мною ды жыві са мною
Як жыву табою я, як жыву табою я
Не саромься і ўпусьці мяне ў свой дом
Калі хочаш, я сама там прыберу
Пакажы мне свае дзіцячыя фота
І сьляды, сьляды тваіх маленькіх рук
І сьляды, сьляды тваіх маленькіх рук
Завязала вочы, і не чую, і крычу
Злюбіся са мною, злюбіся са мною
Закруцісь са мною й я з табою закручу
Памірай са мною ды жыві са мною
Як жыву табою я, як жыву табою я
Як жыву табою я...я...
Як жыву табою!
Як жыву табою, я жыву табою, я жыву табою, я жыву табою!
Не саромься і ўпусьці мяне ў свой дом
Калі хочаш, я сама там прыберу
Пакажы мне свае дзіцячыя фота
І сьляды, сьляды тваіх маленькіх рук