Снег...
Горад губляе зрок.
Крок
У змрок ад святла, і зноў
Колер, як белы снег…
Горад твой
Стаў караблём,
Лёдам забраны ў палон.
Ты --
Ведаеш пэўна, як
Снег
Нам пакідае знак.
Ён робіць заўсёды так…
Горад твой,
Сонцам сагрэты,
Плыве па вясновай вадзе.
Але --
Ці дадзена нам зразумець?
Каму
Дзячыць за цеплыню,
Што зводзіць няспынна снег…
Сто доўгіх дзён
Мацнейшым быў ён,
І раптам знікае за пяць
Цёплых дзён.