Замест цяпла зелень шкла,
Замест агню дым.
З сеткі календара ўзяты дзень.
Чырвонае сонца згарае датла,
Дзень дагарае з ім.
На палаючы горад падае цень.
Зьмяненьняў патрабуюць нашыя сэрцы,
Зьмяненьняў патрабуюць нашыя вочы,
У нашым сьмехе і ў нашых слязах,
І ў пульсацыі венаў
Зьмен!
Мы чакаем зьмен!
Электрычнае сьвятло працягвае наш дзень
І скрынка з-пад запалак пустая.
Але на кухне сіняй кветкай гарыць газ.
Цыгарэты ў руках, чай на стале,
Гэта сьхема праста.
І болей няма нічога, усё знаходзіцца ў нас.
Зьмяненьняў патрабуюць нашыя сэрцы,
Зьмяненьняў патрабуюць нашыя вочы,
У нашым сьмехе і ў нашых слязах,
І ў пульсацыі венаў
Зьмен!
Мы чакаем зьмен!
Мы не можам хваліцца мудрасцю вачэй
І умелымі жэстамі рук,
Нам не трэба ўсё гэта, каб адзін аднаго разумець.
Цыгарэты ў руках, чай на стале,
Так замыкаецца круг.
І раптам нам становіцца страшна нешта зьмяняць.
Зьмяненьняў патрабуюць нашыя сэрцы,
Зьмяненьняў патрабуюць нашыя вочы,
У нашым сьмехе і ў нашых слязах,
І ў пульсацыі венаў
Зьмен!
Мы чакаем зьмен!