А хто гэта тут сядзіць
Такі сумны і ўбогі,
І дзьмуе на вечнасьць,
І глядзіць у шафу?
А я прыйду і павырываю
Яму ногі!
Я хачу бегчы хутчэй,
Не адчуваю, дзе мяжа!
Заўтра будзе, заўтра будзе...
А кім мы ў ім...
Кім мы
будзем?
А што мы ўсе рабіць будзем у аўторак,
Калі ў панядзелак усе мы памром?
А што мы ўсе рабіць будзем у аўторак,
Калі ў панядзелак усе мы памром?
А фільм прайшоў,
А ты сядзіш чытаеш тытры.
Так, нібыта перадача
Працягваецца далей.
А хтось прыйшоў і
Перакрыў мне паветра,
І я такая няўдзячная.
У мяне ж былі планы.
Заўтра будзе, заўтра будзе...
А кім мы ў ім...
Кім мы
будзем?
А што мы ўсе рабіць будзем у аўторак,
Калі ў панядзелак усе мы памром?
А што мы ўсе рабіць будзем у аўторак,
Калі ў панядзелак усе мы памром?