У суботу Янка ехаў ля ракі.
Пад вярбой Алёна мыла рушнікі.
- Пакажы, Алёна, броду земляку,
Дзе тут пераехаць на кані раку?
- Адчапіся, хлопец, едзь абы куды,
Не муці мне толькі чыстае вады.
У маркоце Янка галавой панік,
Упусціла дзеўка беленькі рушнік.
- Янка, мой саколік, памажы хутчэй,
Ой, плыве-знікае рушнічок з вачэй!
- Любая Алёна, я ж вады баюсь,
Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.
Супыніўся гнеды пад вярбой густой,
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі...
Па рацэ далёка рушнікі плылі.