Я так хацеў убачыць рай
Як дзіўны сон, шыкоўны край
Там Білі Клінтан кіруе балям
І над усім лунае бакс.
Навошта тут я, і што раблю,
Чаго я тут шукаю?
Але маўчаць у адказ
Чыкага найтс.
Сабрацца й дзень дажыць хутчэй
Дамой пішу – усё окей,
Але ізноўку, нібы прывіды
Чыкага найтс – на воках сум.
Навошта тут я, і што раблю,
Чаго я тут шукаю?
Але маўчаць у адказ
Чыкага найтс.
Я тут чужы, я тут адзін,
Я чалавек з другіх мясцін
На роднай мове тут не вітаюсь,
Чыкага найтс я блудны сын.
Навошта тут я, і што раблю,
Чаго я тут шукаю?
Але маўчаць у адказ
Чыкага найтс.