Дальні шлях ляжыць
Праз хмары і нябес блакіць,
Там у чужым краю
Не знойдзе яна любоў сваю,
Бо забівае золата прыгажосць.
Яна была падобная да сонца —
Прынцэса лугоў.
Яна адна валадарка лесу —
Жывёл і птахоў.
Зрастаючы ў некошаных травах —
Сярод лілей,
Яна была праменем святла —
Сярод людзей.
Толькі не знайшла усё,
Да чаго прагнула душа.
Золата й парча пакінулі
Апёк на плячах
І атруту смерці на вуснах.
Яна была быццям дзіця —
Прынцэса лугоў.
Яна адна уладарка лесу —
Жывёл і птахоў.
Зрастаючы ў некошаных травах —
Сярод лілей,
Яна была дзіцем светла —
І светлам людзей.
Але ніхто не ў сілах
Згасіць сонца ў бязодні зла,
Ніхто не ў сілах спыніць адлігу,
Вер, я жывая...
Па-па-па...
Пабачыш там да небакраю —
Зелень лугоў.
Пабачых сам уладарку лесу —
Жывёл і птахоў.
Я там жыву, дзе сонца расцвіло —
Сярод лілей.
Назавеш мяне прынцесай светла —
І светлам людзей.
Знову я прыду да цябе,
Я з’яўлюся ў светлае імгненне,
Толькі трэба сапраўды верыць...
Я табе ў часцінку неба
Назбіраю ўсю блакіць,
Толькі трэба сапраўды верыць...
А калі збіруцца хмары над зямлёй,
Не забудзь, праз сонечныя лугі
Ў казку шлях...