Сустрэў дзень-до́світак зноў --
Я -- у тваіх абдымках.
І прачнуўся я -- у слёзах
Ад захапле́ньня…
І уткнуў-схаваў я твар свой
Ў твае рукі,
Каб любіць цябе ўсё (мне) бо́лей
І яшчэ-яшчэ!
А ты прачну́лася --
У па́ўдрымо́це.
Хацела мне сказаць:
Пра што -- хто знае;
Але твой рот закрыў я
Пацалункам…
Так правялі час доўга мы,
Доўгім ранкам.
Калі ж настаў час ночы (А ночы надышо́ў час),
І месяц паявіўся (тут з’явіўся)
Ў акенца зазірну́ў ён:
Ах, гэта -- так прыгожа…
Калі нябес про́мні зьзяньня
Твар асвяцілі (азарылі) твой мне!..
Прытулак зноў знайшоў --
У сало́дкіх тваіх абдымках.
Жадала мне сказаць:
Што?.. -- невядо́ма;
Твае пакрыў ж я вусны
Пацалункам страсці…
Так правялі час доўга мы,
Стаў назаўжды!..
Сустрэў світаньне ізноў --
Я -- у тваіх абнімках.